На вуліцы Леніна насупраць Менскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі «МЗОР» зьявіўся білборд, прысьвечаны музэям Беларусі.
На ім дзьве правапісныя памылкі: пасьля літары «ш» — мяккі знак («любішь»), слова «сваю» напісана праз «о» («свою»).
На білбордзе пазначана аўтарства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У аўторак 9 жніўня супрацоўнікі прадпрыемства «Менскрэкляма» зьнялі іншы білборд, ажно з 4 памылкамі, які таксама распрацоўвала Міністэрства культуры. Замест яго павесілі плякат «Я люблю Беларусь».