Яна праплыла сто мэтраў за 54,25 сэкунды. Гэта трынаццаты агульны час.
Паўфінальныя заплывы пачнуцца 11 жніўня ў 4.09 паводле менскага часу.
Апрача стомэтроўкі Аляксандра таксама выступае і на дыстанцыі 50 мэтраў.
На Алімпіядзе ў Лёндане ў 2012 годзе беларуская спартоўка заваявала два срэбраныя мэдалі.