Памёр беларускі кампазытар і зьбіральнік фальклёру Алесь Рашчынскі

Сёньня раніцай памёр беларускі кампазытар, зьбіральнік беларускага фальклёру, настаўнік Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі.

Алесь Уладзіміравіч нарадзіўся ў Лагойску ў 1949 годзе. Скончыў музычны ўнівэрсітэт імя Гнесіных у Маскве, а пасьля — Беларускую Акадэмію музыкі ў клясе знакамітага кампазытара Яўгена Глебава.

У 1973 годзе быў сузаснавальнікам аддзяленьня Народна-харавыя сьпевы ў Менскім музычным коледжы імя М.І.Глінкі. Доўгі час працаваў з музычнымі калектывамі «Харошкі» і «Купалінка». З 1985 года — сябра Саюзу кампазытараў Беларусі.

Рашчынскі выдаваў зборнікі беларускіх песень за ўласныя грошы і выступаў у падтрымку беларускай мовы.

Развітаньне з Алесем Уладзіміравічам пройдзе ў аўторак па адрасе Альшэўскага, 12.