У выніку абстрэлу тэрыторыі Крыму з украінскага боку загінуў вайсковец Мінабароны РФ, гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі.
ФСБ заявіла, што нібыта адбыўся масіраваны абстрэл з боку Украіны, які прыкрываў спробы «прарыву дывэрсійна-тэрарыстычных груп» Міністэрства абароны Ўкраіны, якія рабіліся ў ноч на 8 жніўня.
У Крыме ў сувязі з гэтым былі прыняты дадатковыя меры бясьпекі ў месцах масавага знаходжаньня і адпачынку людзей, гаворыцца ў паведамленьні.
Раней у эфіры Радыё Свабода прэсавы сакратар Узброеных сілаў Украіны Ўладзіслаў Селязьнёў назваў правакацыяй заявы ФСБ пра спробы дывэрсій з украінскага боку.
Расея анэксавала Крым ва Ўкраіны ў сакавіку 2014 году.