Гімнасткі з Паўднёвай і Паўночнай Карэі зрабілі сумесны здымак на алімпійскай арэне ў Рыё-дэ-Жанэйра падчас трэніроўкі.
Хон Ын-Джун, якая прадстаўляе Паўночную Карэю, атрымала залаты мэдаль на Алімпіядзе 2008 году ў Пэкіне. 17-гадовая Лі Ын-Чу з Паўднёвай Карэі ўдзельнічае ў Алімпіядзе упершыню.
Паўднёвая і Паўночная Карэі знаходзяцца ў стане канфлікту з 1950 году. Дзьве краіны дагэтуль не падпісалі афіцыйнай мірнай дамовы.