У Расеі на шахце «Юбілейная» адбыўся абвал — пад заваламі два чалавекі

У 2007 годзе на шахце адбыўся выбух мэтану, тады загінулі 39 рабочых.

Пад Новакузьнецкам з-за абрушэньня пароды на шахце «Юбілейная» пад заваламі апынуліся два чалавекі. Эвакуявалі 172 рабочых, паведамляе МНС Расеі. Прычына абвальваньня невядомая.

У 2007 годзе на шахце «Юбілейная» адбыўся выбух мэтану. Загінулі 39 рабочых. Праз пяць месяцаў пасьля аварыі праца на шахце была адноўленая.