Бразыльская паліцыя арыштавала баксёра зборнай Марока паводле абвінавачваньня ў сэксуальных дамаганьнях да дзьвюх жанчын у Алімпійскай вёсцы ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што 22-гадовы Хасан Саада выклікаў у нумар пакаёвак і пачаў да іх прыставаць.
Суд вынес пастанову аб затрыманьні спартоўца на 15 дзён для правядзеньня расьсьледаваньня.
Пры гэтым першы бой Саады супраць спартоўца з Турэччыны павінен быў прайсьці ў суботу 6 жніўня.
Пра гэта паведамляе ВВС.