ПАДЗЕІ ДНЯ
Рыё-дэ-Жанэйра, Бразілія. ХХХІ летнія Алімпійскія гульні. Трэці дзень спаборніцтваў.
Менск. Начная роварная экскурсія «Апоўначы ў Лошыцкім парку». Збор групы — каля цэнтральнага ўваходу ў парк з боку Камвольнага камбіната. Пачатак а 22:00
в. Добраплесы (Віцебская вобласьць). Міжнародны Кубак тэлеканалу «Паляўнічы і рыбалоў». Месца правядзеньня — «Чырвоны бор».
Менск і іншыя гарады. Кубка Беларусі па хакеі з шайбай (Кубак Руслана Салея).
У ГІСТОРЫІ
1819 — войска Сімона Балівара перамагло гішпанцаў у бітве на рацэ Баяка.
1915 — выйшаў апошні нумар купалаўскай газэты «Наша Ніва».
1930 — апошні суд Лінча ў ЗША.
1999 — уварваньне злучэньняў ісламістаў у Дагестан, пачатак Другой чачэнскай вайны.
У гэты дзень нарадзіліся:
1879 — Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
1910 — Генадзь Цітовіч, музыказнаўца, этнограф, заснавальнік Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, народны артыст Беларусі.
1932 — Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец і гісторык літаратуры, пісьменьнік
1954 — Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га кліканьня, старшыня Таварыства беларускай мовы.
1955 — Алесь Жамойцін, беларускі паэт
1958 — Віктар Манаеў, беларускі актор.
У гэты дзень памерлі:
1921 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.
1941 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913.
1995 — Максім Танк, народны паэт Беларусі, грамадзкі дзяяч.
2007 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар
Цытата:
Ад гора — ўсё ў сьвеце няміла,
Ад шчасьця — час хутка мінае,
Ад хмелю — марнуюцца сілы,
Ад славы — сяброў убывае...
Вось тут і спыніся на нечым
У гэтым жыцьці, чалавеча!..
Максім Танк