У гэты дзень 24 гады таму Віталь Шчэрба заваяваў на Алімпіядзе 4 залатыя мэдалі ФОТА

Віталь Шчэрба на Алімпіядзе 1992 году

У гэты дзень 24 гады таму беларускі гімнаст Віталь Шчэрба заваяваў ажно 4 залатыя мэдалі. Ён стаў першым у гісторыі алімпійцам, які заваяваў 4 «золаты» за адзін дзень. Для хлопца Алімпіяда-1992 у Барсэлёне была першай.

На тых Гульнях ён паставіў яшчэ адзін рэкорд: 6 мэдалёў у спартовай гімнастыцы на адной Алімпіядзе. Той рэкорд не пабіты да гэтага часу.

Вярнуўшыся ў Беларусь, у Шчэрбы скралі прызавыя 18 тысяч даляраў, дзьве машыны ўгналі, а жонку зь дзіцём спрабавалі выкрасьці. Неўзабаве Шчэрба зьехаў у ЗША, дзе адкрыў гімнастычную залю ў Лас-Вэгасе. Віталь Шчэрба спыніў кар’еру ў 1997 пасьля пералому рукі. Да гэтага часу ён стаў чэмпіянам сьвету 12 разоў.

1996

Алімпіяда 1996 году

Алімпіяда 1996 году

1991