На Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве на месцы забойства расейскага палітыка Барыса Нямцова ўжо тыдзень стаіць і партрэт забітага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета.
Народны мэмарыял памяці Нямцова, які паўстаў у красавіку 2015 году, цяпер зрабіўся і мэмарыялам Шарамета. Актывісты, якія паўтара года дзяжураць на мосьце паставілі там і памятны фотаздымак, дзе Нямцоў і Шарамет разам. Пры жыцьці яны былі сябрамі.