Рада бясьпекі ААН 3 жніўня правядзе экстраную сустрэчу з-за запуску Паўночнай Карэяй ракеты, якая прызямлілася ў межах японскіх тэрытарыяльных вод. Сустрэча склікаецца на патрабаваньне ЗША і Японіі.
У Токіё назвалі гэты запуск «абуральным актам» і «сьмяротнай небясьпекай» для Японіі.
Ракета сярэдняй дальнасьці прызямлілася ў Японскім моры пасьля запуску раніцай 3 жніўня.
Паўднёвакарэйскія вайскоўцы заявілі, што запуск паказаў намеры Паўночнай Карэі «непасрэдна і шырокамаштабна нападаць на суседнія краіны».
Стратэгічнае камандаваньне ЗША адзначыла, што мае дадзеныя аб дзьвюх ракетах, адна зь якіх выбухнула адразу пасьля запуску.
Паўночная Карэя ў ліпені запусьціла тры ракеты. Пхэньян пагражаў «фізычным адказам» на заплянаванае разгортваньне сыстэмы супрацьракетнай абароны, пра які раней абвясьцілі ЗША і Паўднёвая Карэя.
Запускі балістычных ракет у КНДР супярэчаць рашэньням Рады бясьпекі ААН.