На знак салідарнасьці да яе далучыліся двое зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА гораду Ужгарад, і адна жанчына, паведаміла яе сястра Вера Саўчанка.
Вера Саўчанка адзначыла, што акцыя яе сястры прыцягне ўвагу да Сянцова, Кольчанкі, Карпюка, Клыха — грамадзянаў Украіны, якія знаходзяцца ў зьняволеньні ў Расеі.
Надзея Саўчанка на прэс-канфэрэнцыі 2 жніўня заявіла, што з 3 жніўня пачне галоўку і будзе яе працягваць да аднаўленьня працэсу вызваленьня ўкраінскіх палонных, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расеі і Данбасу. Яна назвала работу па пераадоленьні канфлікту на ўсходзе Украіны «неэфэктыўнай» і пацьвердзіла сваю гатоўнасьць адправіцца ў зону канфлікту для перамоваў зь лідэрамі сэпаратыстаў.
За час зьняволеньня ў Расеі Саўчанка некалькі разоў абвяшчала галадоўку. Апошні раз яна абвясьціла сухую галадоўку 6 красавіка, а спыніла яе праз два тыдні — за месяц да вяртаньня ва Ўкраіну.