Людзі ў цывільным напалі на журналістаў Свабоды, якія асьвятлялі сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй у Ерэване

На журналістаў армянскай службы Радыё Свабода Карлена Асланяна, Аванэса Маўсісяна і апэратара Гарыка Аруцюняна, якія асьвятлялі сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй у Ерэване, напалі асобы ў цывільным.

З гэтай прычыны прамая трансьляцыя была спыненая.


Як паведамляе Аванэс Маўсісян, людзі ў цывільным без разбору ўсіх білі дубінкамі, зрывалі з журналістаў бэйджы. Тэхніка Свабоды часткова была пашкоджаная, з прычыны чаго тэхнічна стала немагчыма працягваць прамую відэатрансьляцыю.