Прычынай было парушэньне антыдопінгавых правілаў.
Большасьць зь іх — лёгкаатлеты — 67 чалавек, якіх дыскваліфікавала міжнародная фэдэрацыя IAAF, яе рашэньне 21 ліпеня падтрымаў Спартыўны арбітражны суд у Лазане.
У аўторак міжнародныя фэдэрацыі веславаньня на байдарках і каноэ, а таксама па пяціборстве не дапусьцілі да Алімпійскіх Гульняў у Рыя-дэ-Жанейра пяць расейскіх весьляроў і двух пяціборцаў. Іх імёны фігуравалі ў дакладзе Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва, прысьвечанага шырокаму ўжываньню забароненых прэпаратаў у расейскім спорце.
24 ліпеня Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэньне не адхіляць ўсіх расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў Алімпіядзе ў Бразыліі, перадаўшы канчатковае рашэньне гэтага пытаньня міжнародным фэдэрацыям па асобных відах спорту.