«Віталь — гэта прыклад Караткевічавага непераможнага беларуса, — расказаў Свабодзе Глеб Лабадзенка, заснавальнік курсаў. — Ня нейкага мужыка з каўтуном у валасах, а чалавека, на якога можна раўняцца. Моцны, разумны, непераможны. Гэта ж клясны прыклад, да таго ж яшчэ беларускамоўны».
За два апошнія месяцы гэта ўжо сёмае відэа, якое зьвіліся на youtube-канале «Мова Нанова». Апошнія два былі на песьні «Родный край» гурта Brutto і «Ня быць скотам» «Ляпіса Трубяцкога». Тое, што паўсюль фігуруе творчасьць Сяргея Міхалка, атрымалася выпадкова.
«Так супала, — кажа Лабадзенка. — Спачатку была ідэя, каб дзеці сьпявалі нейкую нечаканую песьню. Недзіцячая песьня з вуснаў дзяцей набывае іншае гучаньне і сэнс. І проста шляхам падбору была выбрана песьня „Родны край“ Brutto».
Неўзабаве зьявіцца яшчэ адна песьня, сказаў Лабадзенка. Але яна ўжо ня будзе зьвязаная з творчасьцю Міхалка.
Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова» працуюць ужо 2,5 году. На канец чэрвеня яны праходзілі ў 11 гарадах Беларусі. Агульная колькасьць наведнікаў складае 500-700 чалавек штотыдзень
У новым сэзоне да курсаў далучацца яшчэ 3-4 гарады. Таксама ў адным з раёнаў Менску адкрыецца другая пляцоўка «Мова Нанова».