У Ерэване вызвалілі апошніх закладнікаў

Апошнімі закладнікамі заставаліся намесьнік кіраўніка паліцыі Армэніі Вардан Егіазаран і намесьніка начальніка паліцыі Ерэвану Валеры Асіпян. Захопнікі вырашылі адпусьціць закладнікаў пасьля таго, як улады дазволілі стварыць на тэрыторыі палка прэс-цэнтар.

17 ліпеня група ўзброеных людзей захапіла будынак палка патрульна-паставой службы з патрабаваньнямі вызваліць каардынатара апазыцыйнай грамадзянскай ініцыятывы «Ўстаноўчы парлямэнт» Жырайра Сэфіляна. Яны забілі палкоўніка паліцыі, раненьні атрымалі чацьвёра паліцэйскіх.

Прыхільнікі захопнікаў на працягу тыдня некалькі разоў зьбіраліся перад будынкам, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна. У ходзе пратэстаў былі сутыкненьні з паліцыяй.