Пэтыцыя апублікаваная ў 23:33 22 ліпеня.
«Павал Шарамет быў адным з кіраўнікоў онлайн-выдання „Украінская праўда“, рэдакцыя якога знаходзіцца па адрасе вул. Суворава, 4/6. Па гэтым жа адрасе таксама знаходзіцца вольная прастора і каворкинг #MediaHub, у якім Павел Шарамет на працягу апошняга года разам з калегамі праводзіў школу журналісткі „Украінскай праўды“...», — гаворыцца ў тэксьце.
«Менавіта па гэтым адрасе Паўла Шарамета можна было ўбачыць практычна штодня. Менавіта тут разьмешчана максымальную колькасьць мэдыйнікаў і і грамадзкіх актывістаў, для якіх будзе вялікім гонарам працаваць на вуліцы імя Паўла Шарамета, вызнаючы яго прынцыпы і каштоўнасьці рабіць усё магчымае для абароны і разьвіцьця свабоды слова ва Украіне», — адзначаецца ў пэтыцыі.
Для разгляду пэтыцыя павінна набраць 10 000 подпісаў на працягу 90 дзён.
7 ліпеня Кіеўская рада пераназвала вуліцу Суворава на вуліцу Міхаіла Емяльянавіча-Паўленка.
Журналіст Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў Кіеве пасьля выбуху аўтамабіля, які належыць кіраўніцы выданьня «Украінская праўда» Алене Прытуле. У якасьці асноўнай вэрсіі гібелі Шарамета сьледчая група разглядае яго прафэсійную дзейнасьць, таксама разглядаюцца і іншыя вэрсіі злачынства.