Беларусь будзе прэтэндаваць на правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 году

Зборная Беларусі па хакеі, ілюстрацыйнае фота

Фэдэрацыя хакея Беларусі падасьць заяўку на правядзеньне ў Менску ў 2021 годзе чэмпіянату сьвету.

Такое рашэньне было прынятае сёньня на пасяджэньні выканкама асацыяцыі, паведамляе прэс-служба ФХБ.

Таксама як і ў 2014 годзе, сусьветнае першынство плянуецца правесьці ў Менску на дзьвюх арэнах. Тэрміны турніру — з 7 па 23 траўня.

У Фэдэрацыі хакея Беларусі адзначаюць, што ўся неабходная інфраструктура для правядзеньня чэмпіянату сьвету ў беларускай сталіцы ўжо ёсьць.

Асноўным канкурэнтам Беларусі ў барацьбе за права правесьці ў сябе сусьветнае першынство будзе Фінляндыя.