Караджыч, якога прызналі вінаватым ва ўдзеле ў генацыдзе ў Срэбраніцы, а таксама ў ваенных і іншых злачынствах супраць чалавечнасьці падчас вайны на Балканах у сярэдзіне 1990-х гадоў, настойвае, што было парушана ягонае права на справядлівае судовае разьбіральніцтва. У сваёй апэляцыі ён заявіў, што суд пры вынясеньні рашэньня дапусьціў каля пяцідзесяці памылак, паведамляе AFP.
24 сакавіка трыбунал ААН прысудзіў 70-гадовага Караджыча да 40 гадоў турмы. Былы прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай абвінавачваўся па 11 пунктах, сярод якіх — парушэньне законаў і звычаяў вайны. Ён не прызнаў сябе вінаватым.
У ліпені 1995 году армія басьнійскіх сэрбаў пад камандаваньнем генэрала Ратка Младзіча, цяпер падсуднага Гаагскага трыбуналу, атакавала Срэбраніцу і заняла яе, нягледзячы на статус «зоны бясьпекі», кантраляванай міратворцамі ААН. Забойства ад сямі да васьмі тысяч мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў у Срэбраніцы прызнана самай жорсткай расправай у Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны.