Бразыльская паліцыя арыштавала 10 чалавек, як мяркуецца, якія рыхтаваліся зрабіць тэракты на Алімпіядзе ў Рыё-Дэ-Жанэйра.
Улады краіны паведамілі, што затрыманыя не зьяўляюцца членамі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
У той жа час бразыльская паліцыя сьцьвярджае, што затрыманыя спрабавалі выйсьці на сувязь з ісламістамі.
Міністр юстыцыі Алешандрэ Мараіс паведаміў, што ўсе арыштаваныя — грамадзяне Бразыліі. Яны былі затрыманыя ў штаце Парана на поўдні краіны.
Пра гэта інфармуе ВВС.