У Маскве застрэлены апэратар тэлеканалу «Россия 1»

У кватэры на захадзе Масквы знойдзена цела апэратара тэлеканала «Россия 1» Андрэя Назаранкі з пяцьцю агнястрэльнымі раненьнямі, паведамляе сайт «360» Падмаскоўя са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Паводле папярэдняй вэрсіі, супрацоўнік ВГТРК памёр уначы 19 ліпеня, яго цела праз суткі знайшлі члены сям’і.

На месцы здарэньня працуюць сьледчыя. Абставіны здарэньня высьвятляюцца.

Афіцыйна праваахоўныя органы і прадстаўнікі ВГТРК паведамленьні аб гібелі Назаранкі не пракамэнтавалі.

Узбуджаная крымінальная справа.