Пра гэта Свабодзе паведамілі ў рэдакцыі інтэрнэт-выданьня «Ўкраінская праўда», дзе Павал Шарамет працаваў апошнім часам як выканаўчы дырэктар.
Цырымонія пачнецца аб 11-й і завершыцца ў 14.00. Потым цела Паўла прывязуць самалётам у Менск. Труну паставяць у царкве Ўсіх Сьвятых (вуліца Каліноўскага, 121) Пахаваюць Паўла Шарамета 23 ліпеня на Паўночных могілках побач з бацькам.
Сёньня кіяўляне, нягледзячы на дождж, працягваюць несьці кветкі на месца выбуху аўтамабіля, у якім ехаў Павал Шарамет.
На гэты момант сьледзтва разглядае шэсьць вэрсіяў забойства. Сярод іх прафэсійная дзейнасьць, непрыязнасьць у адносінах або асабістыя матывы, расейскі сьлед (дэстабілізацыя сытуацыі ва Ўкраіне), замах на Алену Прытулу, на чыёй машыне ехаў Павал Шарамет. Яшчэ дзьве вэрсіі праваахоўныя органы пакуль не агучваюць.