«Я думала, што Ўкраіна ўжо перажыла той ганебны этап сваёй гісторыі, калі з журналістамі „разьбіраліся“ шляхам забойстваў. Аказваецца, не. Гэты страшны выбух у цэнтры Кіева цяпер выглядае як прысуд. Прысуд краіне, народ якой хоча законнасьці і дабрабыту, а на яе вуліцах пануюць мэтады 90-х.
Хуткае расьсьледаваньне забойства Паўла — гэта іспыт для ўлады, для ўсіх нас. Гэта расьсьледаваньне ня верне Паўла яго родным і блізкім. Але зможа надаць упэўненасьці і бясьпекі ўсім яго калегам-журналістам, перш за ўсё з „Украінскай праўды“, якая перажывае жахлівую трагедыю ўжо другі раз», — заявіла Юлія Цімашэнка.
Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўных органаў, у часе выбуху спрацавала безабалонкавае самаробнае выбуховае прыстасаваньне магутнасьцю ад 400 да 600 грам у тратылавым эквіваленце.
«Працягваюцца апэратыўна-сьледчыя дзеяньні, працуюць экспэрты, выбухатэхнікі. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя вэрсіі гэтага жорсткага злачынства. Дэталі пазьней», — паведаміў дарадца Міністэрства ўнутраны спраў Зоран Шкірак.