Паўла Шарамета пахаваюць у Менску

Пра пахаваньне Паўла Шарамета ў Менску паведамляе «Беларускі партызан» са спасылкай на маці забітага журналіста.

Павал Шарамет будзе пахаваны ў Менску, паведаміла «Беларускаму партызану» маці забітага журналіста.

Аўтамабіль, у якім знаходзіўся Павал Шарамет, выбухнуў падчас руху на перакрыжаваньні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка сёньня а 7:45. Аўто належала кіраўніку «Ўкраінскай праўды» Алене Прытуле.

Пакуль афіцыйных вэрсіяў выбуху машыны няма. Але крыніца ў праваахоўных органах Украіны паведамляе, што там адназначна спрацавала выбухное прыстасаваньне.