Старшыня Нацпаліцыі Хація Дэканаідзэ заяўляе, што расьсьледаваньне сьмерці вядомага журналіста Паўла Шарамета зьяўляецца для яе справай гонару.
Пра гэта яна сказала, прыбыўшы на месца здарэньня ў сераду раніцай.
«Вы выдатна разумееце, што для мяне „Ўкраінская праўда“. Павал Шарамет быў для мяне добрым знаёмым. Ён — першы чалавек, каму я дала інтэрвію. Ён быў вельмі добрым журналістам, таму для мяне гэта будзе справай гонару», — заявіла Дэканаідзэ.
Яна дадала, што ў цяперашні час вэрсіяў пакуль няма. «Але мы працуем, каб высьветліць, што адбылося», — сказала яна.
Як вядома, у сераду раніцай у выніку выбуху машыны загінуў вядомы журналіст Павал Шарамет.