Пракуратура Анкары: загінулі 42 чалавекі

Паводле офісу пракурора ў Анкары, у часе спробы дзяржаўнага перавароту загінула 42 чалавекі. 17 зь іх - паліцэйскія.

Прэм'ер-міністар Біналі Йылдырым заяўляе, што за спробу дзяржаўнага перавароту арыштавана ўжо 130 чалавек. Паводле яго, забіты адзін генэрал. Дэталі не паведамляюцца.