Дзе знаходзіцца прэзыдэнт Турэччыны?

Рэджэп Эрдага. 15 ліпеня 2016 году.

У сацыяльных сетках са спасылкай на журналістаў іранскага ўрадавага агенцтва IRNA разыходзіцца навіна пра тое, што Эрдаган разам зь сям’ёй прыляцеў у Тэгеран і плянуе накіравацца ў Катар.

Амэрыканскія СМІ паведамляюць пра тое, што пасьля адмовы ў прытулку ад уладаў Нямеччыны Эрдаган вылецеў у Лёндан.

Афіцыйных дадзеных аб перасоўваньнях турэцкага прэзідэнта пакуль няма.