Прэзыдэнт ЗША Барак Абама асудзіў напад у Ніцы, падчас якога загінулі прынамсі 80 чалавек.
«Ад імя амэрыканскага народа я асуджаю тое, што — мяркуючы па ўсім — зьяўляецца жахлівым тэрарыстычным нападам у Ніцы ў Францыі, у выніку якога загінулі і былі параненыя дзясяткі нявінных грамадзян», — цытуе заяву амэрыканскага прэзыдэнта BBC.
Абама таксама паведаміў, што накіроўвае ў Францыю каманду, якая павінна дапамагчы ў расьсьледаваньні таго, што адбылося.