Кіроўца-тэрарыст у Ніцы — 31-гадовы выхадзец з Туніса

Францускае выданьне Nice Matin паведамляе, што паліцыі стала вядома асоба чалавека, які, кіруючы грузавіком, урэзаўся ў натоўп і забіў прынамсі 80 чалавек.

Гэта 31-гадовы выхадзец з Туніса, які жыве ў Ніцы.

Гэтая інфармацыя стала вядомай, бо ў грузавіку знайшлі пасьведчаньне асобы. Самога кіроўцу застрэлілі падчас тэракту. Як паведамляе выданьне, мужчына раней прыцягваўся да адказнасьці за дробныя правапарушэньні.