Больш за 70 ахвяраў нападу ў Ніцы. Экспэрты гавораць пра тэракт
Your browser doesn’t support HTML5
Інцыдэнт адбыўся на Ангельскай набярэжнай у Ніцы, дзе людзі сабраліся глядзець сьвяточны салют. Паводле сьведкаў, белы грузавік даўжынёю 15 мэтраў ехаў з хуткасьцю 90 км на гадзіну. Людзі спрабавалі спыніць грузавік, чапляючыся за дзьверы і фургон, але ён ехаў занадта хутка. На месцы здарэньня «шмат крыві, відавочна, многія паранены», распавёў мясцовы журналіст.