На поўдні Італіі сутыкнуліся два цягнікі, шмат ахвяраў

Your browser doesn’t support HTML5

У Італіі сутыкнуліся цягнікі. 10 чалавек загінулі

Пасажырскія цягнікі рэгіянальных лініяў зь невядомых пакуль прычынаў апынуліся на аднакалейным участку чыгункі і сутыкнуліся ў правінцыі Бары. Першыя вагоны абодвух цягнікоў зьнішчаныя.

Мясцовыя СМІ паведамляць, што ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў дзіця, якое на верталёце даставілі ў шпіталь.

Цяпер на месцы катастрофы разам з паліцыяй і ратавальнікамі працуюць спэцыялісты міністэрства транспарту Італіі.