Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію праграме «Галоўны эфір» тэлеканалу «Беларусь 1», паказаным увечары 10 ліпеня, перадае БелаПАН.
«Ужо з таго, як актыўна заявілі пра сябе партыі, прычым партыі апазыцыйныя (тры з нашых апазыцыйных партый), я думаю, што, калі яны змогуць сабраць подпісы (калі не, то яны заўсёды могуць вылучацца зьездам) — яны, натуральна, будуць праводзіць сваю выбарчую кампанію», — заявіла кіраўнік Цэнтарвыбаркаму.
Пры гэтым яна падкрэсьліла, што «рэгістрацыя груп — гэта рэкляма партыі, рэкляма кандыдатаў».
«Таму яны рыхтуюцца да сур’ёзнай барацьбы, — упэўненая Лідзія Ярмошына. — Трэба пераканаць перш за ўсё выбаршчыкаў. Акруга можа быць, крый божа, безальтэрнатыўнай. Але ў гэтым выпадку кандыдату трэба пераканаць выбаршчыкаў, што неабходна прыйсьці на выбарчыя ўчасткі, што гэта ім выгадна. А гэта заўсёды выглядае палітычна востра».