У фінале кантынэнтальнага форуму гуляюць зборныя Францыі і Партугаліі. Двубой пройдзе 10 ліпеня на «Стад дэ Франс». Глядзець трансьляцыю можна на канале Беларусь-1, камэнтуе па-беларуску Павел Баранаў, вядомы сваёй прыхільнасьцю да беларускай мовы.
Як раней паведамляла Свабоды, Павел Баранаў перамог у галасаваньні гледачоў па вызначэньні камэнтатара, які будзе працаваць на фінальным матчы чэмпіянату Эўропы-2016.
Сачыце за жывымі абнаўленьнямі ў нашым твітэры.
Каго ў фінальным матчы падтрымліваеце вы? Пішыце ў камэнтарах