Фінал чэмпіянату Эўропы па футболе будзе камэнтаваць Павел Баранаў

Павел Баранаў.

Завяршылася галасаваньне гледачоў па вызначэньні камэнтатара, які будзе працаваць на фінальным матчы чэмпіянату Эўропы-2016 у эфіры беларускага тэлебачаньня. Перамогу ў плебісцыце атрымаў Павел Баранаў — менавіта ён пракамэнтуе сустрэчу ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», інфармуе сайт Прэсболу.

Павел Баранаў вядомы сваёй прыхільнасьцю да беларускай мовы.

У фінале кантынэнтальнага форуму згуляюць зборныя Францыі і Партугаліі. Двубой пройдзе 10 ліпеня на «Стад дэ Франс». Пачатак — а 22.00.