Усяго за пэрыяд канфлікту на Данбасе загінула 9 470 чалавек — сьцьвярджае ААН.
Найбольшая колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва за апошнія 10 месяцаў зафіксаваная ў чэрвені 2016 году. Такую лічбу прыводзіць справаздача Ўпраўленьня ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў.
У справаздачы гаворыцца пра 12 загінулых і 57 параненых мірных жыхароў. Найбольш зь іх пацярпелі пры абстрэлах, у тым ліку пры парушэньні Менскіх пагадненьняў.
Прычынамі сьмерцяў і раненьняў сталі міны і стралковая зброя.