Зборная Партугаліі стала першым фіналістам чэмпіянату Эўропы па футболе, які праходзіць у Францыі.
У першым паўфінальным матчы каманда Крышціяну Раналду перайграла каманду Уэльса - 2: 0. Сам лідэр партугальцаў адкрыў лік на 50-й хвіліне ударам галавой, а на 53-й хвіліне Раналду стаў яшчэ і аўтарам выніковай перадачы, гол забіў Нані.
Супернік партугальцаў ў фінале вызначыцца ў Марсэлі, дзе сустрэнуцца каманды Германіі і Францыі. Пачатак матчу сёння а 22:00.
Фінальны паядынак «Эўра-2016» адбудзецца 10 ліпеня.