Мікалай Лукашэнка сёлета глядзеў парад з суседняй трыбуны

«Ня варта шукаць у гэтым нешта надзвычайнае. Гэта супольнае рашэньне. Мікалай Лукашэнка глядзеў парад разам з усімі намі з суседняй трыбуны», — пракамэнтавала сытуацыю прэс-сакратар прэзыдэнта Натальля Эйсмант.

Малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі, якога звыкліся бачыць побач з бацькам на трыбуне падчас параду ў гонар афіцыйнага Дня незалежнасьці, сёлета зь ім не было. На гэта зьвярнулі ўвагі шматлікія камэнтатары ў сацыяльных сетках.

Выступаючы на парадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь цесна ўзаемадзейнічае са сваімі саюзьнікамі, перш за ўсё «з брацкай Расеяй», а таксама разьвівае дыялёг з краінамі Захаду.

Дзень Перамогі, 2015

Дзень Незалежнасьці, 2013

Дзень Незалежнасьці, 2012 год

Дзень Незалежансьці, 2011 год