У гісторыі:
1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654-1667. Горад быў спустошаны.
1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Беразіны.
1876 — нарадзілася Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка, грамадзкая дзяячка.
1883 — нарадзіўся Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.
1896 — нарадзіўся Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны.
1910 — нарадзіўся Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.
1944 — вызваленьне Менску Чырвонай арміяй ад нацысцкіх захопнікаў.
1996 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.
У памяці:
1971 — памёр Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, вакаліст гурту «The Doors».
Цытата:
«Хацела б быць зярном пшаніцы,
Упасьць на ніўкі вёскі,
Зазалаціцца, безь мятліцы
Даць хлеб смачнейшы трошкі.
Хацела б быць я рэчкай быстрай,
Абегчы родны край!
Дзе напаіць, а дзе скупаць,
А дзе ўтуліцца ў гай,
То зашумець, то зашаптаць,
То спаць ў салодкім сьне,
То зноў сарвацца, зноў гуляць,
Агнём кіпець у дне».
Алаіза Пашкевіч (Цётка), фрагмэнт верша «Мае думкі».