107 месяцаў — столькі спатрэбілася беларусам, каб зноў стаць мільянэрамі пасьля дэнамінацыі на тры нулі ў студзені 2000. Стартавалі тады з зарплаты 36 659 руб. — І ў сьнежні 2008 года беларусы зарабілі свой першы мільён — 1 000 187 руб.
91 месяц запар беларусы былі мільянэрамі
359 кг. — столькі б важыў травеньскі сярэдні заробак беларуса ў самых буйных 200-тысячных купюрах, калі б у краіне не было гэтых усіх дэнамінацый. У рублях гэта 71 828 500 000.
2 кг. 98 грам — столькі б важыла дэнамінаваная зарплата беларуса (718 руб. 29 кап.), калі яе выдадуць самымі буйнымі двухрублёвыми манэтамі.
29 117 910 000 руб. — Такая была б сёньня сярэдняя пэнсія без дэнамінацый (а будзе 291 руб. 18 капеек).
1 год і 4 месяцы — такой было самое кароткае «жыцьцё» купюры ў 5 000 000 рублёў і 1 000 000 000 рублёў (з 6 верасьня 1999 года па 1 студзеня 2001 году).
34 871 899 руб. — самая вялікая сярэдняя зарплата беларуса ў рублях (атрымана ім у сьнежні 1999 года). Праўда, у далярах гэта ўсяго $108 (курс тады быў — 320 000 руб.).
11,5 гадоў беларусы атрымлівалі мільённыя зарплаты. 13,8 году — зарплаты не дацягвалі да мільёну.
Віктар Малішэўскі, antijournalist.by