Зборная Партугаліі ў сэрыі пэнальці атрымала пуцёўку ў паўфінал чэмпіянату Эўропы па футболе, які праходзіць у Францыі.
У першым чвэрцьфінальным паядынку супраць каманды Польшчы партугальцы вымушаныя былі адыгрывацца ўжо з другой хвіліны, калі Робэрт Левандоўскі адкрыў лік. На 33-й хвіліне Рэнату Саншыш аднавіў раўнавагу, больш забітых мячоў у асноўны час матчу і ў овэртайме гледачы ня ўбачылі.
Супернік партугальцаў ў паўфінале вызначыцца ў матчы Уэльс — Бэльгія, які пачнецца а 22:00 па менскім часе.
Пасьля свае чвэрцьфінальныя матчы правядуць Нямеччына — Італія (2 ліпеня) і Францыя — Ісьляндыя (3 ліпеня).