«Права выбару-2016» заяўляе: адкрытым падлікам галасоў зьяўляецца працэс, калі сябры выбарчых камісій дэманструюць кожны бюлетэнь назіральнікам, а таксама іншым сябрам выбарчай камісіі. Пры гэтым зьмест бюлетэня агалошваецца ўголас, назіральнікі бачаць, за каго стаіць галачка і бюлетэні раскладаюцца па стосах за адпаведнага кандыдата«, — адзначаецца ў заяве.
Падобных нормаў у мэтадычках няма, а ўсё астатняе, падкрэсьлівае кампанія «Права выбару», — фікцыя.
«Лідзія Ярмошына любіць спасылацца на тое, што дэмакратызацыя выбарчага працэсу патрабуе зьменаў у законы і нават у Канстытуцыю. Празрыстасьць падліку галасоў ні ў чым такім ня мае патрэбы. Патрэбна толькі добрая воля службовых асобаў», — адзначаецца ў заяве назіральнікаў.
Кампанія «Права выбару» складаецца з 8 дэмакратычных арганізацый: АГП, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За свабоду», аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», незалежны прафсаюз РЭП, партыя «Зялёныя» і аргкамітэт па стварэньні Партыі свабоды і прагрэсу.