Выкарыстаньне вакцыны «Прыарыкс» у Беларусі адноўлена з 20 чэрвеня, паведаміла ў фэйсбуку Міністэрства аховы здароўя.
У гэтай вакцыне супраць адзёру, паратыту і чырвонкі ня выяўлена адхіленьняў якасьці як на момант пастаўкі на тэрыторыю Беларусі, так і падчас яе выкарыстаньня, паведамляе міністэрства.
1 траўня ў дзіцячай гарадзенскай паліклініцы № 1 пасьля ўвядзеньня камбінаванай вакцыны супраць адзёру, паратыту і чырвонкі бэльгійскай вытворчасьці рэзка пагоршыўся стан здароўя ў 6-гадовай дзяўчынкі, жыхаркі абласнога цэнтру. Нягледзячы на аказаную мэдычную дапамогу, яна памерла ў прысутнасьці сваёй маці.
На час разьбіральніцтва выкарыстаньне вакцыны ў Беларусі было прыпынена.