Больш за 500 чалавек бралі ўдзел у «Рудабельскім Купальлі» ФОТА

Як адзначалі Купальле ў Рудабелцы. Прыгожыя фота

У Рудабельскім (Акцябарскім) раёне ў межах Рэспубліканскага фэстывалю фальклёрнага мастацтва прайшло "Рудабельскае Купальле". Удзельнікі сьвята плялі вянкі, вадзілі карагоды, зладзілі сьвяточнае шэсьце. На возеры адбылася містэрыя купальскага вагню з удзелам творчых калектываў.

Агулам бралі ўдзел каля 500 чалавек. У сьвяце бралі ўдзел фальклёрныя калектывы зь Літвы, Расеі, Польшчы і Ўкраіны.

БОЛЬШ ФОТА