У Вэнэцыі адбываецца біенале архітэктуры і танцу. Неверагодныя фотаздымкі

Вялікае біенале сучаснага мастацтва пройдзе ў Арсэнале ў наступным годзе. Архітэктурнае біенале - толькі разьмінка перад гэтай грандыёзнай выставай

Адна з самых прыгожых харэаграфічных пастановак танцавальнага біенале называецца "Ra-Me": трое юнакоў танчаць зь меднымі трубамі

Драўляная канструкцыя ў доку Арсэналу - фантастычная лодка-піраміда зь Нігерыі

Першая заля архітэктурнай біенале ў Арсэнале

Адна з самых прыгожых заляў архітэктурнага біенале

Ліхтары з фотаздымкамі ў сынгапурскім павільёне

Турэцкі павільён заняты незвычайным караблём, нібы застылым праз сэкунду пасьля выбуху

Нос турэцкага карабля

Танцавальны эцюд "Вэнэцыя"

"Вэнэцыю" паставіў харэограф Эмануэль Гат

А гэта харэаграфічная пастаноўка мае на мэце даказаць, што простая хадзьба па вуліцы можа стаць танцам

У танцавальных пэрформансах на плошчах удзельнічаюць студэнты Каледжу Біенале

Плястыкавы горад і пакгаўз Арсэналу

Праект нямецкага горада будучыні

Ірляндзкі павільён прысьвечаны будаўніцтву дома для хворых на Альцгеймэр. Інсталяцыя мае на мэце паказаць, што страціць розум можа кожны

Балет "13 прадметаў". Прадметы банальныя: качалка, бэйзбольная біта, вантуз, роварная помпа, падушка. Але хто ведаў, што зь імі можна танцаваць?

Расея рэклямуе ў Арсенале піраміду пад назвай Matrex, што азначае Matryoshka Rex. Гэта аўдыторыя, населеная ўяўнымі інаватарамі

Шахматныя фігуры ператварыліся ў пясок, а крэслы, на якіх сядзелі гульцы, скасабочылася