Сход у Серабранцы: Сыстэма падаўленьня ў дзеяньні
Your browser doesn’t support HTML5
Больш за 200 жыхароў вуліцы Малініна і праспэкту Ракасоўскага ў менскім мікрараёне Серабранка выказалі незадаволенасьць кіраўніцтву адміністрацыі Ленінскага раёну з прычыны будоўлі крамы «Міла» пад вокнамі іх дамоў.
Напачатку сустрэчы чыноўнікі папярэдзілі прысутных, што гэта не грамадзкае абмеркаваньне, а інфармаваньне жыхароў пра законнасьць і абгрунтаванасьць іх дзеяньняў, і што яны ня маюць намеру спыняць будоўлю.