Наста Кудасава: Я задыхаюся ад захапленьня жыцьцём

Наста Кудасава

Горад, які выпаў з жыцьцёвага кантэксту. Колькі трэба паэту для душы і для цела? Цуд, які часам адбываецца. У Вільні бяз мапы. Завулачкі, хацінкі, бераг Дняпра. Роля «Нашай Нівы» ў адкрываньні беларушчыны. Што рабіць, каб лягчэй дыхаць?

Ян Максімюк размаўляе з Настай Кудасавай, паэткай і мамай, якая жыве ў Рагачове і выдае кнігі ў Менску.

Максімюк: ...А калі б я або нехта іншы прыехаў у Рагачоў, куды б вы яго павялі, што б вы яму паказалі, каб чалавек адчуў атмасфэру вашага гарадка?..

Кудасава: ...Па нейкіх атмасфэрных месцах, дзе я сама люблю бываць. То бок гэта будуць ня самыя турыстычныя, вядомыя маршруты, такія папсовыя — у мяне ёсьць такія малавядомыя завулачкі, старыя хацінкі, ёсьць бераг Дняпра, дзе можна паблукаць, каб адчуць гэты дух, які лунае над горадам. Карацей, такія мае таемныя натхняльныя мясьціны, якія, можа, вядомыя ня кожнаму і якія, можа, зразумее ня кожны. Калі б вы прыехалі, я паспрабавала б вас пасьвяціць у гэта...

Максімюк: ...Калі вы езьдзілі ў вёску сваіх бацькоў, там людзі яшчэ гаварылі па-свойму? Ці ўжо ўсе па-расейску?..

Кудасава: ...Не, у вёсках гавораць па-свойму. Я, калі пабывала ў заходняй Беларусі, зразумела, што мова там, канешне, адрозьніваецца — там больш беларускай мовы. А ў нашай частцы Гомельскай вобласьці гэта такая больш русыфікаваная трасянка. Але ўсё-ткі гэта свая мова... Само адчуваньне мовы — яно ўсё-ткі нашае, беларускае. Гэта ня руская мова...

Слухаць Радасьці жыцьця з Настай Кудасавай: