Акруговы суд Варшавы прызначыў паўтара года умоўна былому намесьніку кіраўніка Бюро аховы ўраду Польшчы генэралу Паўлу Бяляўнаму. Ён абвінавачваўся ў неналежным выкананьні сваіх абавязкаў у ходзе візыту ў Смаленск найвышэйшых службовых асоб Польшчы ў 2010 годзе, калі адбылося крушэньне самалёта Ту-154, у якім знаходзіўся прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з вялікай групай суправаджаючых асоб.
Судзьдзя вырашыў, што дзеяньні генэрала маглі прывесьці да катастрофы пад Смаленскам і сьмерці прэзыдэнта і яго жонкі на борце самалёта.
10 красавіка 2010 году ў выніку авіякатастрофы польскага Ту-154 пад Смаленскам загінулі ўсе 96 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Польская ўрадавая камісія прыйшла да высновы, што «прычынай здарэньня было зьніжэньне ніжэй за мінімальную вышыню пры празьмернай хуткасьці ў мэтэаўмовах, якія не дазваляюць ажыцьцяўляць візуальны кантакт з зямлёй, а таксама запозьнены пачатак працэдуры заходу на другое кола».