У Міністэрстве замежных спраў адкрылася выстава ў гонар Васіля Быкава
Your browser doesn’t support HTML5
Адкрыла выставу намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына. Экспанатамі выставы сталі дзесяткі асобнікаў дакумэнтаў, рукапісаў, вокладак і кніг, малюнкі Васіля Быкава. Яны адлюстроўваюць жыцьцёвы і творчы шлях пісьменьніка ад нараджэньня і да ягоных апошніх дзён.