Пасол Павал Латушка будзе вучыць футбольных заўзятараў беларускай мове

У пятніцу 17 чэрвеня ў 14.30 у фан-зоне «Аліварыя» ў Менску пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і камэнтатары Белтэлерадыёкампаніі Павел Баранаў i Дзьмiтрый Герчыкаў раскажуць наведнікам, чым адрозьніваецца Эўра-2016 на расейскай мове ад чэмпіянату Эўропы па футболе па-беларуску.

Ад 10 чэрвеня ў парку Перамогі на набярэжнай Сьвіслачы працуе фан-зона чэмпіянату Эўропы па футболе з вольным уваходам.

Заўтра заўзятарам прапануюць здаць тэст на веданьне «футбольнай беларускай мовы» і паспрабаваць сябе ў якасьці спартыўных камэнтатараў.

Адразу пасьля майстар-клясы ў 16:00 у фан-зоне на вялікім экране пакажуць матч Італія-Швэцыя.