«Для многіх жыхароў нашай краіны Стамбул па-ранейшаму зьвязваецца выключна з гісторыяй Бізантыі. У дарэвалюцыйны пэрыяд нашай дзяржавы гэты горад называўся ў нас ня йнакш як Канстантынопаль. А ў цяперашні час многія праваслаўныя краіны, напрыклад Грэцыя, працягваюць гэтую традыцыю», — заявіў Мілонаў у інтэрвію агенцтву «РИА Новости».
Ён дадаў, што назва Канстантынопаль павінна быць вернутая ў сучаснае ўжываньне.
«Гістарычная назва гэтага месца будзе сымбалізаваць памяць нашай краіны і нашага народу пра трагічную гісторыю Бізантыі. Мы не адмаўляем яго сучасную назву, але пакідаем сваё права на гістарычную справядлівасьць, хоць і заключаную ў форму сымбаля», — сказаў дэпутат.
Канстантынопаль быў перайменаваны ў Стамбул ў 1930 годзе. Старая назва гораду захоўваецца ў грэцкай мове.
Віталь Мілонаў зьяўляецца дэпутатам заканадаўчага сходу Пецярбургу з 2007 году. Да гэтага ён працаваў памочнікам дэпутата Дзяржащнай Думы Віталя Савіцкага, а таксама быў грамадзкім памочнікам Галіны Старавойтавай.
Шырокую вядомасьць палітык атрымаў як аўтар закону аб забароне прапаганды гомасэксуалізму. Акрамя таго, парлямэнтарый выступіў супраць канцэрту Мадоны ў Пецярбургу, лічачы сябе абражаным яе выступам у падтрымку прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.